04.02.2026. Агляд лiтаратуры «Іван Шамякін-Летапісец эпохі»

Ленінская сельская бібліятэка  прадставіла агляд літаратуры «Іван Шамякін -Летапісец эпохі». На выстаўцы экспануюцца зборы твораў Івана Шамякіна,  біяграфічныя і літаратуразнаўчыя публікацыі даследчыкаў яго творчасці.    

 Іван Шамякін – гэта феномен беларускай літаратуры, летапісец сваёй эпохі. За сваё доўгае жыццё пісьменнік напісаў вялікую колькасць літаратурных твораў, якія сталі класікай беларускай літаратуры, і якую на сённяшні дзень людзі актыўна чытаюць, пагружаючыся ў ваенны свет галоўных герояў і ўспамінаў аўтара.

Кожная яго кніга ўтрымлівае каштоўны духоўны і маральны змест, а гэта дае нам магчымасць адчуць і зразумець, як жылі людзі ў той час, што іх хвалявала, аб чым яны марылі. Выстава будзе цікавая ўсім, хто любіць чытаць па-беларуску, і каго цікавіць жыццёвы і творчы шлях знакамітага аўтара.