С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


18.02.2026. Інтэлектуальная віктарына. «Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па беларуску»

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У рамках тыдня, прысвечанага роднай мове, бібліятэкар Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэк ім. М. Ткачова, з вучнямі Краснапольскай раённай гімназіі правяла інтэлектуальную віктарыну “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па беларуску”.

Віктарына накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні, складалі прыказкі, гулялі ў гульню “Перакладчык”, а таксама з вялікай цікавасцю адгадвалі загадкі.

У працэсе віктарыны вучні праявілі сваю эрудыцыю і змаглі пераканацца ў тым, што “родную мову” трэба ведаць і берагчы.  У завяршэнні мерапрыемства кожнага ўдзельніка чакаў прыз: закладкі аб роднай мове.