У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Ведаць сваю родную мову важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Менавіта з гэтай мэтай супрацоўнікі Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Ткачова правялі літаратурную гасцёўню “ Да роднай мовы крок зрабі ”.
Вучні разам з бібліятэкарам зрабілі экскурс у гісторыю свята, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы знакамітых паэтаў пра родную мову. А таксама з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі-жарты, рэбусы, крыжаванкі, удзельнічалі ў конкурсах: “Знаўцы”, “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы” і іншыя.
Кожны з вучняў атрымаў закладку “Размаўляй са мной па-беларуску ”. Пасля мерапрыемства бібліятэкар правёў агляд кніжнай выставы “Мова продкаў знікнуць не можа”.











































































