22.02.2026. Кніжная выстава-агляд “Мова продкаў згаснуць не можа”

У Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім.М.Ткачова   да Мiжнароднага дня родной мовы аформлена кніжная выстава-агляд  “Мова продкаў згаснуць не можа ”.

 Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, накіраванага на захаванне моў і падтрыманне іх разнастайнасці ў свеце. Была прадстаўлена займальная інфармацыя аб развіцці і сучасным стане беларускай мовы, а таксама аб розных метадах яе папулярызацыі ў нашай краіне.

З задавальненнем адказвалі на пытанні аб вядомых людзях Беларусі, славутасцях, гістарычных фактах, культурных і геаграфічных асаблівасцях нашай краіны, вызначалі значэнне беларускіх слоў. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай сяброўскай абстаноўцы.