С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


13.03.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Выстава-агляд «Зямны вандроўнік»

Да 95-годдзя з дня нараджэння Паўла Місько  Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Ткачова для наведвальнікаў падрыхтавала кніжную выставу-агляд «Зямны вандроўнік».

 Павел Місько — сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі. У іх гучыць заклік да справядлівасці, чалавечнасці, узаемадапамогі. Творчасці пісьменніка ўласціва ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырае стаўленне да чалавека працы, шматкаляровага народнага слова. Яго творы ўражваюць багатым жыццёвым зместам і культурай пісьма.                                                                                             

         Наведвальнікам прадставілі кнігі апавяданняў і аповесцяў «Калянае лісце», «Прыгавораны да жыцця», раманы «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», раман у вершах «Пакуль зямлю мілуе сонца…», «Прыгоды Бульбобаў». Таксама ў выданнях Паўла Місько можна знайсці гумарэскі, фельетоны, літаратурныя пародыі. Але асноўным прызваннем Паўла Місько стала дзіцячая літаратура. Дзіцячыя казкі, прыгодніцкія і фантастычныя.