С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


20.03.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Выстава «Народны душою…»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, свае!» у Краснапольскай цэнтральнай раённай  бібліятэцы ім.М.Ткачова аформлена выстава «Народны душою…», прысвечаная да дня нараджэння Аляксея Пысіна.

Аляксей Пысін — Майстар прыгожага беларускага пісьменства. Ён слаўны сын Беларусі і паэт, народны душою. Яго паэзія ўслаўляе вечныя агульначалавечыя каштоўнасці. Слова і слава Пысіна жылі, жывуць сёння,  пакуль жыве беларускі народ і яго родная мова. Яны упэўнена ідуць у будучыню.

А. Пысін у сваіх творах уславіў чалавечнасць, дабрыню, веру ў непераможнасць дабра, любоў і павагу да маці і ўвогуле да жанчыны, да сваёй зямлі і Радзімы, да роднай матчынай мовы, любоў да чалавека і да ўсяго жывога на зямлі.