Чытаць беларускія кнігі – цікавая і патрэбная справа. Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Ткачова атрымлівае шмат новых, маляўнічых, займальных кніг на беларускай мове, як для дарослых, так і для дзяцей.
З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры была зроблена кніжная выстава «Кніжныя навінкі беларускай літаратуры». На ёй прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і самыя лепшыя творы айчыннай прозы.








































































