04.06.2026.#ДзеньРоднагаСвайго.   Краязнаўчая вандроўка «Прылады працы нашых продкаў»

У Ленінскай сельскай бібліятэцы адбылася краязнаўчая вандроўка «Прылады працы нашых продкаў».

 Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядалі музейныя экспанаты – мялку, адбівалку, скоблю, драку, гэблі і фуганкі, папрацавалі з бязменам, ступай і таўкачом, даведаліся, як нашы продкі выпякалі хлеб.

Экспанаты знаёмяць наведвальнікаў з асноўнымі заняткамі, рамёствамі і промысламі землякоў, дапамагаюць вучням далучацца  да культуры продкаў, прывіваць пачуццё любові да роднага краю. Усе прадметы аўтэнтычныя, сагрэтыя рукамі і душой продкаў. Нікога не пакідае абыякавым вялікая калекцыя керамікі і  ручнікоў.

Дапаўненнем да мерапрыемства стала  выстава тэматычнай лiтаратуры «Скарбонка мудрасцi народнай».