Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. Гэтае свята значнае для кожнага беларуса як памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў.
Напярэдадні гэтага свята у Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Ткачова прайшло гістарычнае падарожжа “Квітней і красуй мая Беларусь”. На мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага лагера Краснапольскай раённай гімназіі атрад “Летняя карусель”.
У пачатку падарожжа бібліятэкар расказала дзецям легенду пра Беларусь, адкуль паходзіць назва Беларусь? Потым паглядзелі відыаролік пра нашу прыгожую краіну.
Затым усе прысутныя здзейснілі падарожжа па нашай беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі такія, як: “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Экалагічная” і іншыя. На гэтых станцыях удзельнікі адказвалі на пытанні конкурсаў і віктарын. На апошняй станцыі дзеці пагулялі ў гульню “Самы кемлівы ”.
Прысутныя з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі, прыгадвалі забытыя старонкі гісторыі і з дзівам даведваліся пра тое, чым і кім ганарыцца наша Беларусь. Падарожжа па нашай цудоўнай краіне прайшло на адным дыханні. За удзел у мерапрыемстве кожны удзельнік атрымаў салодкі прыз.









































































