Супрацоўнікі Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Ткачова для наведвальнікаў зладзілі акцыю «Чытаем беларускую кнігу», падчас якой прайшло падарожжа па старонках беларускай літаратуры, знаёмства з беларускімі аўтарамі і іх творамі, новымі выданнямі беларускіх выдавецтваў.
Мэта акцыі прывіць любоў да беларускай літаратурнай спадчыны, любві да роднага беларускага слова, удасканальванне навыкаў вуснага маўлення, выхаванне беражлівых адносін да кнігі, любові да роднай мовы і культурнай спадчыны беларусаў.
Жадаем сваім чытачам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, роднай краіны.








































































