Беларуская мова— гэта не проста сродак зносін, гэта душа народа, код нашай культуры і жывая спадчына. Каб падкрэсліць яе прыгажосць і мілагучнасць, у Ленінскай сельскай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава «Чытаем па-беларуску!», каб чытачы розных узростаў змаглі азнаёміцца і прачытаць любімыя радкі, адчуць як наша мова дорыць цяпло роднага слова!
На выставе прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, проза і паэзія, беларускія народныя казкі. На працягу дня супрацоўнік бібліятэкі размаўляла з чытачамі на роднай мове, прапаноўвала кнігі беларускіх аўтараў з кніжнай выставы.






































































