13.11.2026.   #ДзеньРоднагаСвайго.Кніжная выстава  “Бесперапынная справа душы”

Беларускі пісьменнік, сцэнарыст і кінадраматург, аўтар шматлікіх раманаў, п’ес, навел і кніг, казак для дзяцей, Георгій Васільевіч Марчук — чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Мае многа цікавых ідэй. Чалавек, які імкнецца сваёй дабрынёй змяніць свет да лепшага.                                          

На выставе  прадстаўлены розныя па форме, зместу і настрою,  творы, якія выйшлі з-пад пяра Георгія Васільевіча, аб’ядноўвае пазачасавая тэма «чароўнага пасылу» і любові да ўсяго жывога. Будучы не толькі рэлігійным чалавекам, але і вялікім аптымістам, Георгій Марчук са старонак сваіх раманаў заклікае ўсіх і кожнага шанаваць ўласнае жыццё і жыцці сваіх блізкіх, радавацца кожнаму новаму дню і дарыць гэтую радасць навакольным.