Cалодкая Таісія Піменаўна

Cалодкая Таісія Піменаўна

 1940

Кандыдат філасофскіх навук.

Дацэнт (1977 г.).

Нарадзілася і вырасла ў в. Новая Ельня Краснапольскага раёна.

Пасля заканчэння школы дзяўчына падала дакументы ў Гомельскі дзяржаўны універсітэт – не паступіла.

Пайшла працаваць загадчыцай фізіка-хімічнага кабінета ў сваёй жа Наваельненскай школе. На другі год спрабавала свае веды ў Мінскі педагагічны інстытут. Яшчэ год працавала ў школе і рыхтавалася да паступлення ў інстытут. Уседлівасць і настойлівасць у дасягненні мэты на трэці год увянчаліся поспехам пры паступленні ў Магілеўскі педагагічны інстытут на гісторыка-геаграфічны факультэт. Было гэта ў 1961 годзе.

Закончыўшы інстытут, чатыры гады працавала ў ім выкладчыцай. Жаданне аб павышэнні ўзроўню ведаў не праходзіла. Таму і паступіла ў аспірантуру на аддзяленне “Тэорыя навуковага камунізму”.

Вучылася Таісія Піменаўна ў аспірантуры і пісала кандыдацкую дысертацыю на тэму “Сутнасць і тэндэнцыі развіцця сямейна-бытавых адносін у ходзе будаўніцтва камунізму”. Прычым асноўную ўвагу трэба было ўдзяліць праблемам вырашэння гэтага пытання ў сваёй рэспубліцы.

Паспяхова абараніла і стала кандыдатам філасофскіх навук.

Не змяніўшы ў душы сваім перакананням, Таісія Піменаўна стала працаваць сацыёлагам у інстытуце, а потым галоўным інспектарам фонду сацыяльнай абароны нсельніцтва Акцябрскага раёна горада Магілёва.