АЛЯКСАНДРАЎКА-1 (ЧАРЦЁЖ)

          АЛЯКСАНДРАЎКА-1 (да 1960 г. — Чарцёж) − былая веска ў Высакаборскім сельсавеце, за 11 км на паўночны ўсход ад Краснаполля. 120 км ад Maгілёва. 43 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На ўсход цячэ ручай (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па мясцовай дарозе праз в. Забор’е і далей па шашы Хоцімск — Краснаполле.
          У 1816 г. Алякусандраўка ў Чэрыкаўскім павеце. 15 двароў,122 жыхары, уласнасць памешчыка.
          У 1897 г. гэта вёска ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 11 двароў, 59 жыхароў.
          У 1909 годзе хутары, 17 двароў, 106 жыхароў.
          У 1926 г. хутары, 18 двароў, 120 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную ванну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны партызан, які загінуў у 1942 г. ў баі супраць гітлераўскіх акупантаў. У 1986 г. у вёсцы 7 гаспадарак, 15 жыхароў, у складзе саўгаса «ІІалужскі» (цэнтр в. Палуж-1). Складалася з крывалінейнай вуліцы з завулкам. арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай електрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.