Аляксандраўка-2

          Аляксандраўка — 2 − былая веска ў Высакаборскім сельсавеце, за 12 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 121 км ад Магілёва, 44 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На ўсходзе цячэ ручай (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па мясцовай дарозе праз вёскі Аляксандраўка-1, Забор’е і далей па шашы Хоцімск- Краснаполле.
          У 1897 г. вёска (12 двароў, 48 жыхароў) у Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета.
          У 1909 г. хутары, 13 двароў, 75 жыхароў.
          У 1926 г. хутары, 16 двароў, 87 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікай Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр — в. Палуж-1). Складалася з кароткай, прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.