Астроўскі Юрый Пятровіч

Астроўскі Юрый Пятровіч

1952

         Урач – кардыяхірург.

         Доктар медыцынскіх навук, прафесар (2000 г.).

         Член-карэспандэнт (2009 г.), акадэмік НАН Беларусі (2014 г.).

Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.

         Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996).

         Кавалер ордэна Пашаны (2001).

        Уладальнік залатога медаля сусветнай выстаўкі штучных клапанаў сэрца (1998).

Нарадзіўся у в. Мхінічы Краснапольскага раёна

У 1968 г. закончыў сярэднюю школу, а ў 1974 годзе – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Нейкі час працаваў урачом – хірургам Мінскай абласной клінічнай бальніцы, а потым – урачом-хірургам в/ч № 02375 горада Барысава. З 1978 па 1994 г. – урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска, з 1994 г. – загадчык лабараторыі сэрца, загадчык аддзела сардэчна-сасудзістай хірургіі навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, перайменаванага з 1 студзеня 2001 г. у Рэспубліканскі навукова – практычны цэнтр “Кардыялогія” Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (РНПЦ “Кардыялогія” па хірургічнай дапамозе).

         У 1986 годзе Юрый Пятровіч Астроўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, а ў 1996 годзе – доктарскую дысертацыю на тэму “Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў “Планікс” у хірургіі атрыманых парокаў сэрца”.

         З 1 лютага 2008 года – загадчык кафедрай кардыяхірургіі з курсам транспланталогіі БелМАПО.

         З 2014 г. – загадчык лабараторыі хірургіі сэрца ГУ “Рэспубліканскі навучна-практычны цэнтр “Кардыялогія”.

         З 2013 г. з’яўляецца галоўным пазаштатным кардыяхірургам Міністэрства аховы здароўя Беларусі.