АСІНАВЫ

          АСІНАВЫ – былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 17 км ад Краснаполля, 126 км ад Магілёва, 34 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў – Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі  па шашы Хоцімск – Краснаполле, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.
         Заснавана ў 1920-я гады.
         У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
         У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 01.10.1943 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
         У 1986 годзе 5 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе саўгаса “Краснапольскі” (цэнтр – былая вёска Высокі Борак).
         Складаўся з кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.