БАГДАНАЎКА

          БАГДАНАЎКА – былая вёска ў Сідараўскім сельсавеце, за 15 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 66 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўдні межавала з лесам. На поўначы цячэ рака Даргамысль (прыток ракі Ельня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Калінаўка, Сідараўка і далей па шашы Чэрыкаў – Краснаполле.
          Вядома па пісьмовых крыніцах з пачатка 20 стагоддзя.
          У 1909 годзе 7 двароў, 59 жыхароў. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 01.10.1913 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 годзе 13 гаспадарак, 27 жыхароў, у складзе саўгаса імя Калініна (цэнтр − в. Сідараўка). Складалася з прамалінейнай кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі.
          Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.