БАРАВАЯ − вёска ў Мхініцкім сельсавеце (да 28.02.1992 года ў Сабалёускім сельсавеце), за 30 км на поўдзень ад Краснаполля, 139 км ад Магілёва, 81 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. абкружана лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Мхінічы і далей па шашы Выдранка — Краснаполле. гаспадаркі, 3 жыхары (2007).
Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1765 г. як вёска Буда Баравая ў Прапойскім старастве, 11 двароў, з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю.
У 1769 г. 12 двароў, 21 жыхар мужчынскага полу, мелася карчма.
У 1785 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 8 двароў, 86 жыхароў, уласнасць памешчыка, меліся вадзяны і ветраны млыны, карчма.
3 1884 г. дзейнічала школа граматы.
У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 12 гаспадарак, 26 жыхароў, у складзе саўгаса «Завадоцкі» (цэнтр − в. Завадок). Складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыяльнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.