ВЕТУХНОЎКА − былая веска ў Высакаборскім сельсавеце, за 15 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 39 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўначы межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз былыя вескі Сувораўка, Аляксандраўка-2. Аляксанлраўка -1 і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з пачатку 19 стагоддзя.
У 1816 г. вёска Ведухна ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка.
У 1897 г. в. Віатухна ў (8 двароў, 18 жыхароў) у ІІалужскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1909 г. 14 двароў, 85 жыхароў.
У 1926 г. 16 двароў, 102 жыхары.
У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгac.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 2 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1).
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.