ВОСАЎ− былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 18 км на ўсход ад Краснаполля, 127 км ад Магілёва, 33 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія ). Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ ручай (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле-Хоцімск, якая праходзіць непадалёку ад пасёлка.
Вядомы паводле пісьмовых крыніц з пачатку 20 стагоддзя.
У 1909 г. 37 двароў, 274 жыхары.
У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікай Айчыннай вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 16 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Складаўся з амаль прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захада на паўднёвы ўсход уздоўж ручая.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.