ВЫСОКІ БОРАК − былая вёска і цэнтр Высакаборскага сельсавета (з 16.07.1954), за 20 км на ўсходзе ад Краснаполля, 129 км ад Магілёва, 38 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ р. Палуж (прыток р. Беседзь). Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле-Хоцімск, якая праходзщь неподалёку ад вёскі.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя.
У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні, уласнаспь памешчыка.
У 1897 г. ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, 32 двары, 257 жыхароў. Дзейнічалі 2 ветраныя млыны, школа граматы.
У 1909 г. 39 двароў, 228 жыхароў.
У 1926 г. 61 двор. 368 жыхароў.
У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 46 гаспадарак.
У канцы 1930-х г. у вёсцы пачала дзейнічаць МТС.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Была цэнтрам саўгаса «Краснапольскі» (створаны ў 1959 г. на базе расфарміраванай Чырвоназорнай МТС), які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі.
У 1986 г. 127 гаспадарак, 322 жыхары, дзейнічалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, 2 магазіны, столовая, амбулаторыя, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Рака падзяляла вёску на паўночна-заходнюю (крывалінейная вуліца з завулкамі, арыентаваная з паўднёвага ўсхода на паўночны захад) і паўднёва-ўсходнюю (прамалінейная вуліца з завулкамі амаль мерыдыянальнай арыентацыі) часткі.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйнным забруджаннем.
Вёска Высокі Борак – малая радзіма беларускага паэта А.В. Пысіна (22.03.1920-27.08.1981),Заслужанага работніка культуры БССР, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы.



У Палужскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна ў_годзе адкрыт музей А.В.Пысіна.

Адна з вуліц г.п. Краснаполле і г. Магілёва носіць яго імя.
Пахаваны Пысін А.В. на польскіх могілках у г. Магілёве.


Почтовое отделение, 1970-е гг.

Сельский клуб, 1980-е гг.

Памятник погибшим землякам, построенный на средства жителей в 1960-е гг.

Комбинат бытового обслуживания, 1970-е гг.

Магазин промышленных товаров, 1970-е гг.

Прием ведёт врач терапевт Высокоборской участковой больницы Чигряй Светлана Ильинична, 1980-е гг.

Здание Высокоборского сельсовета, 1970-е гг.

Детский сад д.Высокий Борок, 1980-е гг.
