ВЯЛІКІ ВОСАЎ

          ВЯЛІКІ ВОСАЎ – былая вёска ў Наваельненскім сельсавеце, за 19 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 128 км ад Магілёва, 70 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Клімавічы – Сураж. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе межавала з лесам, на захадзе праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Якушоўка (прыток ракі Сож). Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле – былая вёска Хатыжын, якая праходзіць праз вёску.
          Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя.
          У 1777 годзе вёска Восаў у Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні.
          У 1880 годзе 42 двары, 284 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім і кравецкім промысламі.
          У 1987 годзе ў Нова-Ельненскай воласці Чэрыкаўскага павета, 56 двароў, 518 жыхароў, 2 ветраныя млыны, школа граматы.
          У 1909 годзе Вялікі Восаў, 74 двары, 566 жыхароў, аднакласная школа (народнае вучылішча) і царкоўна-прыходская школа, царква. У 1926 годзе 78 двароў, 517 жыхароў.
          У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 01.10.1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 35 вяскоўцаў змагаліся на фронце і ў партызанскіх атрадах, 16 з іх загінулі.
          У 1986 годзе 41 гаспадарка, 99 жыхароў, у складзе калгаса “Ленінскі шлях” (цэнтр – былая вёска Новая Ельня), дзейнічаў магазін. Ад аснаўной крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад (адрэзак шашы), адыходзілі на паўночны захад і паўднёвы захад 2 невялікія прамалінейныя вуліцы.
          Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.