С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


Герашчанка Ірына Уладзіміраўна (Баценко)

Герашчанка Ірына Уладзіміраўна (Баценко)

8.04.1972

Кандыдат педагагічных навук.

Нарадзілася ў г.п. Краснаполле.

У 1989 г. закончыла Краснапольскую сярэднюю школу.

Вучылася вельмі добра, займалася грамадскай працай. Актыўны ўдзел прымала ў рабоце народнага музея. На працягу многіх год была яго экскурсаводам, займалася краязнаўствам.

Пасля закончыла Мінскі інстытут замежных моў.

У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Зараз яна – кандыдат педагагічных навук і працуе дацэнтам кафедры тэорыі і практыкі пераводу з англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Стварыла клуб англійскай мовы .(Малбери клаб).