ГОСЛІЎ − былая ветка ў Высокаборскім сельсавеце, за 30 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 139 км ад Магілёва, 35 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, вакол лес, на поўначы цячэ ручай (прыток р. Дзяражня). Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе i далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя.
У 1747 г. вёска, 4 двары, дзяржаўная ўласнасць.
У 1779 г. ў Крычаўскім старастве Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 6 двароў, 31 жыхар, уласнасць памешчыка.
У 1847 г. маёнтак і хутар у Чэрыкаўскім павеце, 26 жыхароў, меўся млын, уласнасць памешчыка.
У 1897 г. фальварак Гослеў (10 двароў, 59 жыхароў) у Брацькавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета.
У пачатку 20 стагоддзя 10 двароў, 69 жыхароў, дзейнічаў вятрак.
У 1926 г. 21 двор, 124 жыхары.
У 1930 г. арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 21 гаспадарку.
У 1940 г. 21 двор, 82 жыхары.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У красавіку 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 23 жыхары. У брацкай магіле, штo на могілках, пахаваны 2 партызаны атрада № 45 «За Радзіму», якія загінулі ў 1943 г. Пасля вайны адбудавана.
У 1986 г. 12 гаспадарак, 20 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − в. Высокі Борак). Планировачна складалася з кароткай крывалінейнай вуліцы.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыль- скай атамнай электрастанцыі веска адселена ў сувязі з радыяцыйным забру- джаннем.