ГРАКОЎКА − былая вёска ў Сідараўскім сельсавеце, за 13 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 122 км ад Магілёва, 64 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе межавала з лесам, на поўдні цячэ рака Даргамысль (прыток р. Ельня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Мядзвёдаўка, Сідараўка і далей па шашы Хоцімск−Чэрыкаў.
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў.
У 1931г. арганізаваны калгас “Пралетарскі штурм”, які першапачаткова аб’ядноўваў 10 гаспадарак.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года па 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. IIраз 0.5 км на поўнач вёскі пахаваны партызан, які загінуў 28.12.1942 годзе, а ў 2 магілах, што за 0.5 км на поўнач ад вёскі і на могілках пахаваны воіны 269-й стралковай дывізіі, якія загінулі пры вызваленні вёскі.
У 1986 годзе 20 гаспадарак, 37 жыхароў, у складзе саўгаса імя Калініна (цэнтр−в.Сідараўка).
Складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж ракі.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.