ГРОЗНЫ

          ГРОЗНЫ − былы пасёлак у Горскім сельсавеце, за 8 км на паўднёвым усходзе ад Краснаполля, 117 км ад Магілёва, 59 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На захадзе бярэ пачатак р. Каўпіта (прыток р. Беседзь). Транспартныя сувязі па шашы Горы-Краснаполле, якая праходзіпь праз пасёлак.
          Заснаваны ў пачатку 1920-х г.
          У 1926 г. 27 двароў, 134 жыхары.
          У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіраваны нямецка — фашысцкімі захопнікамі. 11 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 6 з іх загінулі.
          У 1986 г. 8 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса імя Ф.Энгельса (цэнтр − в. Леніна).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.