Драбкіна Рахіль Восіпаўна
30.03.1899 – 09.06.1982
Савецкі мікрабіёлаг.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1949 г.).
Нарадзілася ў пасёлку Чэрня Краснапольскага раёна.
У 1922 годзе скончыла медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта, працавала ўрачом на Паўночным Каўказе, на Украіне ў г. Умані, у Маскве.
З 1920 года яе дзейнасць працякала з невялікімі перапынкамі ў Кіеўскім інстытуце туберкулёзу. Цяпер гэта Навукова-даследчы інстытут туберкулёзу і грудной хірургіі імя акадэміка Ф. Г. Яноўскага. Тут Р. В. Драбкіна пачала працаваць асістэнтам, а ў 1943 годзе узначаліла мікрабіялагічную лабараторыю.
У 1936 годзе яна абараніла кандыдацкую дысертацыю, а напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны – доктарскую працу “Алергія і туберкулез”.
У 1949 годзе ёй было прысвоена вучонае званне прафесара.
Памерла Р.В. Драбкіна ў 1982 годзе ў Кіеве.