Дуброўскі Міхась (Міхаіл Георгіевіч)
21.09.1897 – 11.09.1983
Кандыдат філалагічных навук.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1959).
Нарадзіўся у в. Казелле Краснапольскага раёна.
Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915 – 1916).
У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў царскую армію.
Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне.
У 1918-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Змагаўся за ўладу Саветаў у Смаленску і на Клімаўшчыне, дзе быў чырвоным партызанам, ад’ютантам штаба партызанскага атрада.
Але цяга да ведаў не пакідала Міхася Дуброўскага. У выніку яго прызваннем стала літаратурная творчасць.
У 1925 годзе скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве і быў накіраваны на працу ў Мінск – навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта.
З 1926 да 1945 года жыў у Маскве, працаваў упраўдомам, літрэдактарам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (1941-1942 гг. працаваў у Башкіріі).
Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага (1941).
З 1945 г. – старшы выкладчык Брэсцкага настаўніцкага інстытута, у 1949-1950 гг. – літаратурнага інстытута імя М. Горкага, у 1950 – 1957 гг. – Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы.
Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918 года.
У 1926 годзе у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”.
Адзін з аўтараў (з П. Шастаковым) п’есы-лібрэта “Уласнай рукой” (газета “Гудок”, 1928-1929), пастаўлена ў 1919 г.
Памёр у Гродна.