ДУБЯНЕЦ

          ДУБЯНЕЦ − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 15 км на паўднёвы ўсход ал Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 45 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палуж-2 і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
          У 1816 г. 26 двароў, 143 жыхары, уласнасць памешчыка.
          У 1897 г. ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, 9 двароў, 62 жыхары.
          У 1909 г. 12 двароў, 115 жыхароў. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.
          У 1926 г. 21 двор, 96 жыхароў.
          У 1930-я г вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 7 гаспадарак, 14 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1). Складалася з крывалінейнай вуліцы амаль мерыдыяльнальнай арыентацыі.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскайй атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.