ЖУРАВЫ

          ЖУРАВЫ − вёска ў Мхініцкім сельсавеце. Рэльеф раўнінны, абкружана лесам. Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле -Выдранка.
          Назва вёскі Журавы звязана з вялікай колькасцю журавоў (птушка журавль-рус.), курлыканне шматлікай колькасці якіх чулася на балоце за вёскай асабліва па вясне.
          У в. Журавы ў 1860 годзе — 41 двор, 320 жыхароў. У 1884 — 76 двароў, 434 мужчыны.
          У 60-я гады ХІХ стагоддзя вёска належыла памешчыку Перасвет-Салтану М. А.
          У 1910 годзе землі (614 дзесяцін) належылі Жураўскаму сельскаму таварыству Чэрыкаўскага павета Мхініцкай воласці.