ЗАГАРЭННЕ

          ЗАГАРЭННЕ− былая вёска ў Горскім сельсавеце, за 14 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 123 км ал Магі.існа. 36 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе цячэ р. Гаранка (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палуж-1 і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1769 г. калі ў вёсцы Загорынцы было 8 двароў, 19 жыхароў, з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю ў Прапойскім старастве.
          У 1785 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 7 двароў, 57 жыхароў, уласнасць памешчыка.
          У 1897 г. ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета. 32 двары, 95 жыхароў.
          У 1909 г. 40 двароў, 110 жыхароў.
          У 1926 г. 35 двароў, 105 жыхароў.
          У 1931 г. арганізаваны калгас «Калгасны будаўнік», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 18 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 11 з іх загінулі.
          У 1990 г. 23 гаспадаркі, 59 жыхароў, у складзе калгаса імя Ф.Энгельса (цэнтр – в.Леніна).
          У 1999 г. 3 гаспадаркі, 5 жыхароў. Складалася з крывалінейнай працяглай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага ўсходу ўздоўж ракі і забудаванай пераважна аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.