Зайдман (Фомкіна) Ала Міхайлаўна

Зайдман (Фомкіна) Ала Міхайлаўна

20.07.1929 г.

Кандыдат медыцынскіх навук (1966 г.).              

Доктар медыцынскіх навук (1974 г.).

Прафесар (1986 г.).

Член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі прыродазнаўства. Заслужаны дзеяч навукі.

Скончыла Краснапольскую сярэднюю школу (1948), Ленінградскі медыцынскі інстытут (1954), пасля якога была накіравана ў г. Навасібірск.

         У 1957 г. закончыла клінічную ардынатуру па спецыяльнасці траўматалогія і артапедыя. У час вучобы асвоіла метады марфалогіі і гістахіміі на аснове якіх была выканана і абаронена ў 1966 г. дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук «Гистохимическое исследование мукополисахаридов и белков при постравматическом деформирующем остеоартрозе тазобедренного сустава в эксперименте и клинике”.

         У 1967 г. прысвоена званне старшага навуковага супрацоўніка.

         У 1974 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Морфология и гистохимия сколиотического позвоночника».

         У 1982 г. узначаліла кафедру анатоміі і гісталогіі ў Навасібірскім Аграрным Універсітэце, якім кіравала на працягу 15 гадоў. На кафедры была адкрыта аспірантура, на базе якой было падрыхтавана 10 кандыдатаў біялагічных навук.У 1986 г. прысвоена званне прафесар. Усе гэтыя гады кіравала навуковымі даследаваннямі ў Навасібірскім НИИТО.