КАКОЙСКІ (КУРАКОЎКА)

          КАКОЙСКІ (Куракоўка) − былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 16 км на ўсход ад Краснаполля, 125 км ал Магілёва, 35 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Paсія). Рэльеф раўнінны. На поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Горанка (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі па шашы Хоцімск-Красналолле, якая праходзінь непадалёку ад пасёлка.
          Вядомы паводле пісьмовых крыніц пачатку 20 стагоддзя.
          У 1909 г. хутары, 15 двароў, 69 жыхароў.
          У 1926 г. 20 двароў, 127 жыхароў.
          У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1990 г. 40 гаспадарак, 79 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Складаецца з дугападобнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.