КАЛІНІНА (СЯДЗІБНЫ)

          КАЛІНІНА (да 1959 г. Сядзібны) − былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 18 км на ўсход ад Краснаполля, 127 км ад Магілёв, 31 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф |раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Хоцімск-Краснаполле, якая праходзіць непадалёку ад пасёлка.
          Заснаваны ў 1920-я г.
          У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны калгас», які першапачаткова аб’ядноўваў 9 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 18 гаспадарак, 37 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Складаўся з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захада на паўднёвы ўсход.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.