КРАСНАЗВЁЗДНЫ (СТАЛІНА)

          КРАСНАЗВЁЗДНЫ (да 1962 г. Сталіна) − былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 17 км на ўсход ад Краснаполля, 126 км ад Магілёва, 33 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ ручай (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей на шашы Хоцімск-Крас- наполле.
          Заснаваны ў 1920-я гады.
          У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1911 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 9 гаспадарак, 17 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Планіровачна складаўся з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад і забудаванай традыцыйна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.