КРЫВЯЛІЦК

          КРЫВЯЛІЦК – былая вёска ў Наваельненскім сельсавеце за 23 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 132 км ад Maгiлёва, 74 км ад чыгуначнай станцыі Камунары па лініі Крычаў – Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На паўднёвых захадзе і поўначы межавала з лесам. У цэнтры і на ўсходзе 2 сажалкі. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.
          У 1858 г. в. Крывяліцк, 23 двары, 206 жыхароў, уласнасць памешчыка.
          У 1880 г. 38 двароў, 336 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і кравецкім промысламі. Мелася школа граматы. У 1897 г. вёска Крывяліцк (яна ж Гарцуеўка) у Наваельненскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
          У 1903 г. адкрыта школа, у якой у 1905 г. навучалася 48 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак.
          У 1909 годзе 90 двароў,629 жыхароў, 2 ветракі.
          У 1925 г. дзейннічала працоўная школа 1-й ступені. у якой было 59 вучняў, бібліятэка, хата-чытальня.
          У 1926 г. 91 двор, 598 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную ванну з жніўня 1941 г. да 02.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 40 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 7 — у партызанскіх атрадах, 21 з іх загінулі.
          У 1986 г 39 гаспаларак, 83 жыхары, у складзс калгаса імя Жданава (цэнтр былая в. Карма-Пайкі).
          Складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход, ад канцоў якой адыходзілі перпендыкулярныя кароткія прамалінейныя вуліцы, на паўн. На паўночна -ўсходняй ускраінс быў вытворчы сектар.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай ллекі растайныі вескаадсслснаў сувя.іі з радыяныйным забруджаннем.