ЛАСІНКА

          ЛАСІНКА − былы пасёлак у Мхініцкім сельсавеце, за 23 км на поўдзень ад Краснаполля, 132 км ад Магілева, 74 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Выдранка- Краснаполле.
           У 1897 г. хутар (1 двор, 8 жыхароў) у Мхініцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
          У 1909 г. быў 1 жыхар. У 1926 г. 13 двароў, 52 жыхары.
          У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 12 пасялкоўцаў змагаліся на фронце, 7 з іх загінулі.
          У 1986 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе саўгаса «Халмянскі» (цэнтр − в. Халмы).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.