ЛЕНІНСКІ − былы пасёлак у Яноўскім сельсавеце, за 30 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 139 км ад Магілёва, 40 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Курбакі і далей па шашы Горы-Краснаполле.
Заснаваны ў 1920-я г.
У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка — фашысцкімі захопнікамі.
У 1989 г. 7 гаспадарак, 14 жыхароў, у складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр − в. Яноўка). Прамалінейная, кароткая вуліца была арыентавана з паўднёвага захада на паўднёвы ўсход забудавана няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.