ЛЕШЧАНСКАЯ ГУТА

          ЛЯШЧАНСКАЯ ГУТА (Лешч-Гута) − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 12 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 131 км ад Магілёва, 47 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўначы і захадзе мяжуе з лесам. На паўднёвым захадзе бярэ пачатак р. Завадзь (прыток р. Сянна). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Навасёлкі і далей на шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Вядома паводле пісьмовых крыніц з пачатку 20 ст.
          У 1909 г. 30 двароў, 164 жыхары.
          У 1926 г. 43 двары, 205 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На вясковых могілках у брацкай магіле пахаваны 12 партызан, якія загінулі ў 1943 г. ў баі супраць гітлераўцаў.
          У 1989 г. 23 гаспадаркі, 47 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1) працаваў магазін.
          У 1999 г. 3 гаспадаркі, 7 жыхароў. Складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і пабудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.