ЛЯВОНАЎКА

          ЛЯВОНАЎКА − былы пасёлак у Горскім сельсавеце, за 11 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 120 км ад Магілёва, 41 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінна-узгорысты. На ўсходзе цячэ р. Палуж (прыток р. Бесядзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Малюшына і далей па шашы Хоцімск − Краснаполле.
          Заснаваны ў 1920-я г. перасяленцамі з суседніх вёсок.
          У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка — фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр − в. Леніна).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.