Лявончанка Дзмітрый Андрэевіч
1922
Кандыдат філалагічных навук.
Нарадзіўся ў в. Грыбы Краснапольскага раёна.
У 1940 г. закончыў Магілёўскі дзяржаўны педінстытут.
З 20 кастрычніка 1940 г. па 12 ліпеня 1941 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Клясінскай СШ.
З ліпеня 1942 г. – у Чырвонай Арміі.
Цярністымі дарогамі вайны прайшоў настаўнік, даслужыўся да капітана.
З 1949 г. пачынаецца яго праца ў Гомельскім педінстытуце імя В. П. Чкалава. Ад асістэнта да старшага выкладчыка, да загадчыка кафедры беларускай мовы, дэкана філфака і гісторыка-філалагічнага факультэта, прарэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце і выконваючага абавязкі рэктара.
З 1983 г. – пенсіянер рэспубліканскага значэння.