МАНУЙЛЫ

          МАНУЙЛЫ − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 23 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 132 км ад Магілёва, 40 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На паўднёвы ўсход − невялікая сажалка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1785 г. як сяльцо ў Чэрыкаўскім павеце, 1 гаспадарскі дом.
          У 1897 г. вёска (36 двароў, 153 жыхары) у Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета Maгiлёўскай губерні. Меўся ветраны млын.
          У 1909 г. 56 двароў, 286 жыхароў.
          У 1926 г. 82 двары, 456 жыхароў.
          У 1931 г. арганізаваны калгас імя Крупскай, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 16 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 27 гаспадарак, 66 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захада на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу; на паўднёвым захадзе быў гаспадарчы сектар і саўгасны сад.
          В.Мануйлы − малая Радзіма Анатоля Аркадзьевіча Падабеда (24.03.1930-24.01.2026), брыгадзіра слесараў Магілёўскага ўчастка прадпрыемства “Беларусэнергаремналадка” Міністэрства энергетыкі і электрафікацыі СССР.
          Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 студзеня 1974 года за выдатныя поспехі ў выкананні і перавыкананні планаў 1973 года і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў Падабеду А.А. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат”.

Подобед А.А.