Маскалёў Аляксандр Дзмітрыевіч

Маскалёў Аляксандр Дзмітрыевіч

1921

Кандыдат ваенных навук (1961), генерал-маёр.

         Нарадзіўся ў г.п. Краснаполле.

         Скончыў сярэднюю школу.

         У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію.

         Скончыў ваеннае вучылішча.

         Са жніўня 1942 г. малады лейтэнант на фронце.

         Ваяваў на Волхаўскім, 2-м Прыбалтыйскім, 2-м Беларускім франтах, пад Ленінградам.

         Пасля сканчэння ваеннай Акадэміі хімічнай абароны  ў Маскве служыў на Далёкім Усходзе, працаваў у 1954 г. выкладчыкам у ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, напружана працаваў над сабой, здаў кандыдацкі мінімум. А ў 1961 годзе абараніў дысертацыю на атрыманне вучонага звання – кандыдата ваенных навук, працаваў начальнікам кафедры гэтай акадэміі. Ён першы на Краснапольшчыне канддат ваенных навук.