МІХАЙЛАЎКА − былы пасёлак ў Сідараўскім сельсавеце, за 7 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 116 км ад Магілёва, 58 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў−Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на поўначы і захадзе межаваў з лесам. Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе праз вёскі Вялікія Хутары, Калінаўка, Сідараўка і далей па шашы Хоцімск−Чэрыкаў.
Заснаваны ў 1920-я гады.
У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 30.09.1943 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. З гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе саўгаса імя Калініна (цэнтр − в. Сідараўка). Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.