НОВАЯ ФЕРМА

          НОВАЯ ФЕРМА − былая вёска ў Сідараўскім сельсавеце, за 8 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 104 км ад Магілёва, 59 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, пасёлак быў абкружаны лесам. На паўднёвым усходзе цячэ р. Тур’ я (прыток р. Сянна). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кажамякіна і далей па шашы Чэрыкаў − Краснаполле.
          Заснавана ў 1920-я г.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр − г.п. Краснаполле). Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска не існуе ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.