НЯРАДАЎКА

          НЯРАДАЎКА − былая вёска ў Сідараўскім сельсавеце, за 12 км на паўднёва-захадзе ад Краснаполля. 121 км ад Магілёва, 63 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўначы мяжуе з лесам, на поўдні цячэ ручай (прыток р. Газуемка). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Гарадзецкая, Сідараўка і далей па шашы Хоцімск-Чэрыкаў.
          У 1816 г. вёска (3 двары, 39 жыхароў) у Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка.
          У 1897 г. ў Краснапольскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 22 двары, 181 жыхар. Побач была кантора лесапрамыслоўцаў (1 двор, 6 жыхароў).
          У 1909 г. 23 двары, 196 жыхароў, мелася школа граматы.
          1926 г. 45 двароў, 220 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. па 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1989 г. 12 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе саўгаса імя Калініна (цэнтр − в. Сідараўка).
          У 1999 г. 1 гаспадарка, 6 жыхароў. Планіровачна складаецца з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж ручая і забудавана аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.