ПАДЖАЛЕЗНІЦА

          ПАДЖАЛЕЗНІЦА − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 21 км на ўсход ад Краснаполля, 130 км ад Магілёва, 28 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Заснавана ў пачатку 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак.
          У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную ванну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 20 гаспадарак, 49 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Планіровачна складалася з адной прамалінейнай вуліцы. арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.