РАСАМАХА1

          РАСУМАХА-1 (РАСАМАХА-1) − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 20 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 129 км ад Магілёва, 49 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на захад і поўднёвы ўсход мяжуе з лесам. На паўднёвым усходзе цячэ р. Расамаха (прыток р. Сянна). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лешчанка, Палуж-2 і далей па шашы Краснаполле-Хоцімск.
          У 1897 г. вёска Расамаха ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, 13 двароў, 97 жыхароў. Меўся млын.
          У 1909 г. хутары Расамахі Вялікія (14 двароў, 91 жыхар) і Расамахі Малыя (7 двароў, 38 жыхароў).
          У 1926 г. хутары, 25 двароў, 118 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 37 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную ванну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 6 воінаў 269-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1943 г. ў баі за вызваленне вёскі. Там жа ў брацкай магіле пахаваны 2 савецкія воіны, якія загінулі ў 1941 г.
          У 1986 г. 20 гаспадарак, 32 жыхары, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1). Планіровачна складалася з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага-захада на паўднёвы ўсход, уздоўж ракі. і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным усходзе быў гаспадарчы сектар. Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.
          Поклад Анатоль Рыгоравіч нарадзіўся ў в.Расумаха зў 1934 годзе.
          З 1962 г. працаваў механізатарам у саўгасе “Палужскі” і брыгадырам калгаса імя У.І.Леніна. Узнагароджаны ардэнамі Знак Гонару (1978 г.), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986 г.).

Поклад А.Р.