РАЎНІШЧА − былая вёска у Наваельненскім сельскім савеце, за 25 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 134 км ад Магілева, 76 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на поўначы межавала з лесам, на захадзе − штучная сажалка і бярэ пачатак ручэй (прыток ракі Жавуніца). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы на Краснаполле.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя.
У 1765 годзе слабада ў Прапойскім старастве, 8 двароў, дзяржаўная ўласнасць.
У 1769 годзе 7 двароў, 10 жыхароў мужчынскага полу.
У 1785 годзе 14 двароў, 72 жыхары, уласнаспь памешчыка.
У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, 11 двароў, 91 жыхар.
У 1897 годзе ў Наваельненскай воласці Чэрыкаўскага павета, 42 двары, 386 жыхароў. Mелася школа граматы.
У 1909 годзе 50 двароў, 377 жыхароў.
У 1930-х гадах вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 30.09.1943 года акупipaвана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 52 вяскоўцы змагаліся на фронце. 40 удзельнічалі ў партызанскай барацьбе, 18 з іх загінулі.
У 1986 годзе 29 гаспадарак, 74 жыхары, у складзе калгаса «Парыжская Камуна» (цэнтр−былая вёска Беразякі-1).
Складалася з 2 вуліц: паўночнай − прамалінейная з завулкам, шыротнай арыентацыі і паўднёвай − дугападобная з завулкам, шыротнай арыентацыі.
Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.